top of page
Search

Хоцімская гарманістка прыняла ўдзел у восеньскім фестывалі традыцыйнай культуры "Багач".


25 верасня ў Купалаўскім мемарыяльным запаведніку "Вязынка" ў 9 раз праходзіў восеньскі фестываль традыцыйнай культуры "Багач". У народным календары гэтае свята прымеркавана да заканчэння збору ўраджаю. Свята арганізавалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства. Сёлета ў ім па запрашэнні Студэнцкага этнаграфічнага таварыства прыняла ўдзел і гарманістка Хоцімскага раённага Цэнтра культуры Валянціна Сухадолава. Пасля выканання абраду ўсе ахвочыя пад акампанемент народных песень розных рэгіёнаў Беларусі танчылі на працягу некалькіх гадзін. У выкананні Валянціны Сухадолавай прагучалі кампазіцыі “Нарэчанька”, “Кракавяк”, “Карапет”, “Страдания”, “Гапак”, “Падыспань”. Валянціне вельмі спадабаўся душэўны падыход арганізатараў да праграмы мерапрыемства, а таксама атмасфера народнага свята і прыхільнасць удзельнікаў адзін да аднаго.


Юлія Кавалёва, загадчык метадычнага аддзела ДУК "Цэнтралізаваная клубная сістэма Хоцімскага раёна"



6 views0 comments

Recent Posts

See All