top of page
Search

Хутар Снегавікоў



З серады 21 снежня да суботы 25 снежня ў сядзібе Дзеда Мароза ў лесагадавальніку каля вёскі Варвараўка ўсе жадаючыя жыхары і госці Хоцімскага раёна могуць наведаць гульнявыя праграмы «Хутар Снегавікоў». Калісьці мерапрыемствы на адкрытым паветры ў лесе з удзелам казачных персанажаў задумваліся як разавыя, але настолькі палюбіліся дзецям, што сталі ўжо сапраўднай традыцыяй Хоцімшчыны. Работнікі раённага Цэнтра культуры кожны год рыхтуюць новую цікавую праграму з рухомымі гульнямі, эстафетамі, віктарынамі, латарэямі. Прымаюць удзел і іншыя арганізацыі: гісторыка-краязнаўчы музей, раённы Дом Рамёстваў. Фінансавую дапамогу ў закупцы падарункаў і сувеніраў для дзяцей аказаў аддзел ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Хоцімскага райвыканкама. Агульнымі намаганнямі ўдаецца стварыць непаўторную атмасферу свята. І галоўную адзнаку даюць дзеці, якія яшчэ доўга пераказваюць адзін аднаму, бацькам, знаёмым незвычайныя прыгоды ў навагоднім лесе і з нецярпеннем чакаюць наступнага візіту ў госці ў церамок Дзеда Мароза і Снягуркі.

8 views0 comments