Search

Цягнік «Забота» працягвае курсіраваць па населеных пунктах Хоцімскага раёна


Для размовы з жыхарамі Трасцінскага сельскага савета 22 верасня прыехала група ў складзе в.а.Трасцінскага сельскага выканаўчага камітэта, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Хоцімскага райвыканкама, спецыяліста Хоцімскага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Наведалі вёскі Беседскі Прудок, Янаўка, Васілёўка-2 і Малуноўка. Людзі дзяліліся сваімі думкамі, уважліва слухалі прадстаўнікоў раённых службаў. Для вяскоўцаў гэтая падзея, як глыток свежага паветра ў іх размераным жыцці, запоўненым штодзённымі справамі. У выніку размова атрымалася ажыўленай. Для жыхароў працаваў бібліобус Цэнтральнай бібліятэчнай сеткі, дзе ўсе жадаючыя маглі ўзяць упадабаную кнігу. Падчас працы "цягніка" знайшлося месца не толькі размове, але і канцэрту. Вясёлы настрой вяскоўцам падарылі салісты мастацкай самадзейнасці раённага Цэнтра культуры, а таксама народны ансамбль "Дабрадзея", кіраўнік калектыву Юлія Мамчанка.



5 views0 comments