
Калектыў раённага Цэнтра культуры працягвае радаваць хоцімчан канцэртнымі праграмамі, знаходзячы і выкарыстоўваючы новыя формы правядзення і афармлення. Кожнае чарговае мерапрыемства (а можна, не баючыся гучных слоў, сказаць "шоу") культработнікі імкнуцца зрабіць непадобным на папярэднія. Не баяцца змешваць жанры і звяртаюцца да самай рознай тэматыкі.