top of page
Search

Работнікі культуры прынялі ўдзел ва ўрачыстым узнагароджванні работнікаў сельскай гаспадаркі

Сітуацыя з пандэміяй уносіць свае карэктывы ў сферы грамадскага жыцця Беларусі на гэтым этапе. Найперш тычыцца гэта масавых мерапрыемстваў. Штогадовы кірмаш-фестываль «Дажынкі», які традыцыйна праходзіць з прыцягненнем вялікай колькасці ўдзельнікаў, цяпер уяўляе сабой толькі афіцыйную ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання і ўшаноўванне працаўнікоў сяла. Менавіта ў такім фармаце 2 лістапада ў зале раённага выканаўчага камітэта адбылося ўрачыстае ўшаноўванне найлепшых работнікаў аграпрамысловага комплексу Хоцімскага раёна.
Асаблівыя словы падзякі за нялёгкую і шматгадовую працу ў гэты дзень прагучалі ў адрас захавальнікаў вопыту, традыцый і майстэрства - былых кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна прагучалі ад старшыні Хоцімскага выканаўчага камітэта Міхаіла Куксянкова. Найлепшыя аграрыі раёна акрамя афіцыйных узнагарод атрымалі ў гэты дзень і музычныя віншаванні ад работнікаў раённага Цэнтра культуры.
Можна ўпэўнена сказаць, што свята тых, хто любіць сваю зямлю і ўмее працаваць на ёй па-гаспадарску адбылося. Рэкардсмены хлебных ніў, пісьменныя спецыялісты сельскагаспадарчай галіны, таленавітыя кіраўнікі: няма сумненняў, менавіта так выглядаюць сапраўдныя героі нашага часу.

Метадыст РЦК ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Хоцімскага раёна», А.А.Аляксандрын
Фота "Шлях Кастрычніка"




6 views0 comments

Recent Posts

See All