top of page
Search

Даляцела «Горлица» да Марый Эл



Калі быць зусім дакладным, то не даляцела, а на цягніку даехала. Народны вакальны ансамбль "Горлица" Хоцімскага раённага Цэнтра культуры стаў ганаровым госцем мерапрыемстваў, прысвечаных Дню яднання народаў Расіі і Беларусі, якія прайшлі 3 і 4 красавіка ў Рэспубліцы Марый Эл Расійскай Федэрацыі. Цяпер шмат гавораць і пішуць аб наладжванні эканамічных і культурных сувязей паміж асобнымі рэгіёнамі Беларусі і Расіі і ў гэтым ключы можна сказаць, што сувязь паміж Хоцімшчынай і Марыйскай Рэспублікай мацнее з кожным годам, паколькі ў мінулым годзе гасцямі і прадстаўнікамі ад Беларусі на падобным свяце у Йашкар-Але і гарадскім пасёлку Аршанкі былі нашы «Хлопцы Пасялковыя». Сёлета хацімчанкі прынялі ўдзел у дзвюх урачыстых канцэртных праграмах у Грамадска-палітычным цэнтры Йашкар-Алы і Цэнтры культуры і вольнага часу пасёлка Аршанка. На радзіму "Горлица" вярнулася з цэлым букетам афіцыйных Падзяк Міністэрства культуры, друку і па справах нацыянальнасцей Рэспублікі Марый Эл за подпісам Міністра Канстанціна Іванова і Дзяржаўнай бюджэтнай установы культуры Рэспублікі "Рэспубліканскі цэнтр рускай культуры" за подпісам дырэктара Наталлі Навумавай, якія з'яўляюцца арганізатарамі свята . Заўсёды цікава якую адзнаку гасцям даюць гаспадары. І вось такі водгук апублікаваны ў прэс-рэлізе на афіцыйным сайце Цэнтралізаванай (міжпасяленчай) клубнай сістэмы Аршанскага муніцыпальнага раёна Рэспублікі Марый Эл: «Весела і з запалам пачалася канцэртная праграма. З першай песні вакальны ансамбль «Горлица» заваяваў сэрцы гледачоў. Яркія касцюмы, запальная музыка, народны перапляс зрабілі выступленне беларускіх артыстак незабыўным. Вядома, у кожным нумары гасцей з Беларусі адчувалася вялізная любоў да роднай зямлі, свайго краю, гонар за сваю краіну. У фінале канцэрта на сцэну вынеслі сцягі Расіі і Беларусі, тым самым яшчэ раз падкрэсліўшы, што сяброўства - гэта тое, што нас аб'ядноўвае і робіць мацней! Упершыню пабываўшы ў Марый Эл нашы госці высока ацанілі нашу гасціннасць і выказалі надзею аб новай сустрэчы».


Аляксандр АЛЕКСАНДРЫН



3 views0 comments
bottom of page