top of page
Search

У Хоцімску прайшла шоу-праграма "Міні міс 2023"


25 лютага ў будынку РЦК прайшла яркая шоу-праграма "Міні-міс Хоцімск 2023". Пяць маленькіх і вельмі мілых удзельніц змагаліся за тытул у розных конкурсах. І тут кожная ўдзельніца раскрылася па-свойму. Далікатныя візітоўкі, цікавыя творчыя нумары, трэндавыя танцы, яркія пераўвасабленні ў запальных зорак усё - гэта было ў шоу-праграме. Таксама конкурс не абышоўся без гасцей, адным з іх стала ўладальніца прыза сімпатый гледачоў і тытула "Міні-міс Хоцімск 2022" Ганна Сычова, якая падарыла гледачам прыгожую песню. Па выніку ўсёй конкурснай праграмы вынікі сярод сучасных прынцэс размеркаваліся наступным чынам: Міс зачараванне - Анастасія Хайноўская, Міс артыстызм - Дыяна Вільдзякскіна, Міс усмешка - Яўгенія Дзям'янкова, Міс абаянне і ўладальніца прыза сімпатый гледачоў - Крысціна Колеснева, а уладальніцай тытула "Міні міс Хоцімск 2023" стала Анжэла Даўцян. Усе ўдзельніцы былі ўзнагароджаны дыпломамі, памятнымі падарункамі і салодкім пачастункам. Вядучымі праграмы сталі сапраўдныя знатакі прыгажосці і таленту: Сцяпан Кавалёў і Максім Мамчанка.

Кажуць, што часы казачных прынцэс даўным-даўно мінулі. Кажуць, што сучасным юным прыгажуням ужо не да казак. Кажуць, нават, што ператварыць цяперашніх дзяўчынак у сапраўдных сучасных прынцэс ужо проста немагчыма. Так-так! Так і кажуць - немагчыма! толькі мы ў гэта не верым!"



33 views0 comments
bottom of page