top of page
адраджэнне 2.jpg

Народны фальклорны ансамбль "Адраджэнне"

Народны фальклорны ансамбль "Адраджэнне" - вакальны калектыў, які працягвае традыцыі народна-песеннага мастацтва. У рэпертуары ансамбля - рэдка выконваемыя беларускія народныя песні на дыялектах рэгіёнаў Беларусі, папулярныя беларускія і рускія народныя песні. Кіраўніком калектыву з'яўляецца Мамчанка Юлія Аляксандраўна

E-mail:  кіраўніка калектыву yula198484@mail.ru

Мы ў сацыяльных сетках:

  • Vkontakte Social Иконка
  • Instagram

   Фальклорны ансамбль “Адраджэнне” быў створаны пры Хоцімскім

раённым Цэнтры культуры ў 2005 годзе. Усім вядома, што народная

культура – гэта скарбніца мудрасці і шматвяковага вопыту, таму калектыў  з першых дзён свайго існавання заняўся вывучэннем традыцый сваёй мясцовасці.  У аснове дзейнасці калектыву ляжыць карпатлівая праца па вывучэнню беларускай фальклорнай спадчыны, творчыя экспедыцыі ў навакольныя вёскі, сустрэчы з людзьмі, якія з'яўляюцца носьбітамі старадаўняга беларускага фальклору. Калектыў – пераемнік аўтэнтычнага фальклору – песень, танцаў, мясцовай кухні  Хоцімскага раёна, а таксама працягвае традыцыі народна-песеннага мастацтва Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці і Беларусі ўвогуле. Большую частку рэпертуару складаюць песні і танцы, узятыя ў народнага фальклорнага калектыву “Медуніца” Клінскога Дома фальклора Хоцімскага раёна. Падчас такіх сустрэч удзельнiкi калектыву пераймаюць песні, што называецца, “голасу ў голас”, музыку – “з рукі ў руку”, а танцавальныя кампазіцыі старэйшага пакалення  – “з нагі ў нагу”. Адсюль і адпаведная назва калектыву.

 Цікава, што калектыў аматараў фальклору рознаўзроставы: ад 33 да 55 гадоў. У рэпертуары ансамбля  абрадавыя і неабрадавыя песні, карагоды, танцы, гульні і найгрышы, а таксама беларускія народныя песні. Песні выконваюцца двух-, трох-, чатырохгалосна.  Большасць прыслоўяў, на якіх спяваюцца прадстаўленыя песні, з'яўляюцца “жывымі”, бо выкарыстоўваюцца мясцовымі жыхарамі ў паўсядзённым жыцці.

 Удзельнікі фальклорнага ансамбля “Адраджэнне” – гэта творчыя і самаадданыя людзі. Кожны паасобку сапраўдны таленавіты спявак. Яны карыстаюцца вялікай павагай сярод іншых удзельнікаў мастацкай самадзейнасці раённага Цэнтра культуры.

 У скарбонцы фальклорнага калектыву шмат вялікіх і маленькіх перамог. Ансамбль прымае ўдзел практычна ва ўсіх раённых мерапрыемствах, у абласных аглядах, конкурсах, фестывалях па фальклору, а таксама ў міжнародных і ўсерасійскіх, чаму сведчаць падзячныя лісты, граматы, вітальныя адрасы, Дыпломы лаўрэатаў, а таксама Дыпломы пераможцаў.

За час існавання калектыў паспеў наведаць са сваёй творчай праграмай не толькі мерапрыемствы, фестывалі, конкурсы, семінары і святы рэспубліканскага, абласнога, рэгіянальнага маштабу, а таксама пазнаёмілі з мясцовай культурай жыхароў і гасцей гарадоў Кастрама, Чарнігаў, Тула, Ваўкавыск,Брэст, Бранск, Смаленск, Кабардзіна-Балкарская Рэспубліка, Нальчык, Краснаярскі край, Валагодская вобласць г.Вялікі Усцюг, Пскоў і інш.

25 красавіка 2013 года фальклорнаму ансамблю “Адраджэнне” прысвоена найменне “народны”.

 Для калектыву кожны ўдзел у любым фестывалі народнай творчасці – гэта сваеасаблівы штуршок да далейшага развіцця і самарэалізацыі пры дасягненні пэўных мэтаў. Гэта новыя знаёмствы, наведванне майстар-класаў, вопыт, пазітыў, эмоцыі. Калектыў спрабуе свае сілы у любым напрамку, нават у фестывалях  казацкай культуры. Трэба адзначыць, што зусім нядрэнны вынік – Дыпломы I ступені.

 Аб творчых поспехах гурта і яго выступленнях сведчаць нарысы і фотаздымкі ў раённай газеце “Шлях кастрычніка”, газетах вобласці, нататкі ў інтэрнэце, а таксама нататкі ў  мясцовых газетах фестывальнага горада. Творчая дзейнасць фальклорнага гурта “Адраджэнне” і далей будзе накіравана на вывучэнне і адраджэнне мясцовага традыцыйнага мастацтва, народнай творчасці свайго краю і прапаганду яго на розных грамадска-культурных мерапрыемствах  раёна,  вобласці, а таксама за мяжой сваёй краіны.

bottom of page