top of page
_SC_5956.jpg

Народны  ансамбль "Быліна"

Аснову рэпертуару народнага  ансамбля "Быліна" складаюць народныя песні 

Кіраўнік калектыву - 

Народны ансамбль народнай песні “Быліна” існуе пры Трасцінскім СДК з 2003 года. Гэта 19 гадоў яркай, радаснай, сур’ёзнай  працы. Кожнае выступленне “Быліны” – свята, радасць ад сустрэч з сапраўднымі знатакамі народных песень, бытавога народнага танца.

У ансамбле 12 чалавек, канцэртная група – шэсць. Творчасць  народнага ансамбля народнай песні “Быліна” прасякнута вялікім жаданнем дарыць людзям прыгажосць і радасць зносін з беларускай музычнай культурай. Кіраўнік калектыву Васіль Трубнікаў і хармайстар Наталля Дарафеева, імкнуцца да таго, каб артысты  былі дастойнымі нашчадкамі  музычнай спадчыны сваёй краіны. Усе ўдзельнікі калектыву, людзі самаадданыя народнай творчасці, ведаюць традыцыі і абрады, людзі музычна-адароныя, надзеленыя добрымі вакальнымі данымі, цудоўна валодаючыя навыкамі народнага спеву.

У рэпертуары калектыву – беларускія народныя песні, песні сучасных беларускіх і рускіх кампазітараў, кампазіцыі з рэпертуару ансамбляў “Сябры”, “Песняры”, “Сваякі”, “Бяседа”, “Добры настрой”, анс.”Сарока”,  і інш. Рэпертуар пастаянна папаўняецца новымі творамі. Канцэртныя праграмы ансамбля змяшчаюць у сабе яскравыя вакальна-харавыя кампазіцыі. Апошнія гады ансамбль “Быліна” паспяхова выступае з канцэртамі і асобнымі нумарамі на фестывалях (Международных): “Александрыя збірае сяброў”, прымалі ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе “Харавое веча” у г.Чэрыкаве, у абласных дажынках у г. Мсціслаўле, абласным фестывале “Народныя таленты Магілёўшчыны” г.Магілёў,  у 2017 годзе – удзел к фестывале “Скарбніца Падняпроўя” г.Магілёў, у 2018г прымаў удзел у межрэгіянальным свяце “Мядовы Спас” у сяле Лялічы Суражскага раёну, Бранскай вобласці РФ, у 8 рэгіянальным фестывале народнай творчасці, народных промыслаў і рамёсел “Дрыбінскія таржкі” г.Дрыбін, таксама у 2018, 2019  гг. прымаў удзел у абласных дажынках у г. Магілёве. Акрамя гэтага ва ўсіх раённых мерапрыемствах  і святах: свята Перамогі, Дзень Незалежнасці РБ, свята горада Хоцімска, свята народнага адзінства, “Спасаўкі”, “Масленіца”, свята “Троіца”, прымаў удзел у выстаўцы-ярмаркі ў с.Кузьмічы РФ. Ансамбль кожны год прымае ўдзел у справаздачных канцэртах, аглядах і фестывалях.

Калектыў неаднаразова прадстаўляў сваё майстэрства на пляцоўках Расійскай Федэрацыі: у г. Мглін на дні моладзі, г.Ершычы - на свяце “Купалле”, у г.Сураж, а таксама ў в. Дзехцяроўка, Аўчынец, Слішча, В’юкава, Ніўнае, Высокае, Далісічы, Стружанка, Дубраўка, Корсікі, Рухань, Ворга, Калінкі, Лясное, Лялічы, Влазавічы.

Вельмі цёпла прымаюць ансамбль у Клімавіцкім, Крычаўскім і Касцюковіцкім раёнах: у вёсках Малышкавічы, Мілаславічы, Родня, Галічы, Палошкава, Чырвоная Буда, Барсукі, Батвінаўка, Сычык, Шарэйкі, Сялецкае, Тупічыне, Муравілле, Забычанне, Мурын Бор.

На пляцоўцы Трасцінскага СДК ансамбль “Быліна” дае каля 20 канцэртаў у год, прысвечаных разнастайным падзеям жыцця сваёй вёскі і краіны. У 2016 годзе на нашай канцэртна-тэатральнай пляцоўцы, у рамках праэкта “Новыя імёны”, адбыўся фестываль “Народныя таленты, табе, Беларусь”, з удзелам ансамбля “Быліна”, салістаў раённага Цэнтра Культуры і удзельнікаў праекта “Новыя імёны”. У 2018 годзе ансамбль “Быліна” адзначыў свій 15-ці гадовы юбілей са дня надання званне “народны”.У сакавіку 2019г. ансамбль даў тэматычны канцэрт “Маёй зямлі куточак дарагі”, прысвечаны году малай радзімы. Таксама калектыў традыцыйна стварае святочныя канцэртныя праграммы, прысвечаныя гадавінам Вялікай Айчыннай вайны, каляндарным святам: 8 Сакавіка, “Дзень сталага чалавека”, “Дзень маці”, фальклорным святам: “Масленіца”, “Спас”, “Троіца”, “Купалле”, Дзень працаўнікоў сельскай гаспадарцы і інш. Калектыў жыве, спявае, радуе гледачоў сваёй творчасцю, мае сваіх паклоннікаў. Аб высокім прафесіяналізме ансамбля сведчаць граматы, дыпломы, публікацыі ў сродках масавай інфармацыі.

bottom of page