top of page
горлица_edited.jpg

Народны вакальны ансамбль "Горліца"

Аснову рэпертуару народнага вакальнага ансамбля 

"Горліца" складаюць народныя песні ў сучаснай апрацоўцы

Кіраўнік калектыву - Юр'ева Любоў Анатольеўна

Мы ў сацыяльных сетках:

  • Instagram

Горліца – птушка з сямейства галубіных. А як вядома здаўна, голуб – сімвалізуе мір. Гэта птушка лічыцца сімвалам  вечнага кахання з-за сваёй адданасці партнёру.         Назва калектыву звязана з тым, што песні, якія выконваюць яго удзельнікі, таксама аб каханні, міры і адданасці сваёй Радзіме.

Рэпертуар калектыва разнастайны.Песні выконваюцца на рознай мове: украінскай, рускай, беларускай. Аснову рэпертуара ансамбля складаюць народныя песні ў сучаснай апрацоўцы, песні беларускіх і рускіх кампазітараў, а таксама творы мясцовых кампазітараў і паэтаў. Песні выконваюцца двух-, трохгалосна, з элементамі харэаграфіі. Без гэтага калектыва не абыходзілася ніводнае канцэртнае выступленне, ні воднае народнае свята. Ансамбль «Горліца» таксама удзельнікі тэатралізаваных прадстаўленняў : Пакроў, Гуканне вясны, Троіца, Купалле і г.д.

У 2005 годзе раённы Дом культуры быў рэарганізаваны ў раённы Цэнтр культуры «Мір». Паступова калектыў набываў сапраўдны росквіт як у творчым, так і выканаўчым плане.Аднаўляўся і рэпертуар.

Народны вакальны ансамбль «Горліца» актыўныя удзельнікі выяздных канцэртаў як у суседнія раёны, так і за межы рэспублікі: у Клятнянскі, Суражскі, Почыпскі, Мглінскі раёны Бранскай вобласці Расійскай Федарацыі.

Удзельнікі ансамбля «Горліца» - гэта творчыя і самаадданыя людзі. Кожны   паасобку сапраўдны таленавіты спявак. Яны карыстаюцца павагай сярод іншых удзельнікаў мастацкай самадзейнасці раённага Цэнтра культуры.

У 2011годзе калектыву было прысвоена званне “народны”. Ансамбль імкнецца дамагчыся высокага выканальніцкага майстэрства,пастаянна працуе над пашырэннем рэпертуара.

За гады існавання ансамбль “Горліца” атрымаў заслужаную павагу ў культурны жыцці пасёлка і вобласці, дасягнуў творчых поспехаў.

Удзел у многіх фестывалях, конкурсах – адметная рыса ў творчым жыцці калектыва. Гэта такія фестывалі, як:       

Міжнародны фестываль народнага мастацтва «Вянок дружбы» г.Бабруйск (2007г.), усебеларускі фестываль гумару «Аўцюкі – 2008», рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Дажынкі – 2006» г.Бабруйск, Х Абласны фестываль сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў » г.Глуск, Рэспубликанскае свята беларускага письменства г.Шклов (2007г), Фестываль народнай творчасці «З крыніц жыватворных» г.п.Хоцимск (2008г.),  конкурс патрыятычнай песні “Беларусь моя синеокая» г.п.Хоцімск (2006г), конкурс таленавітай моладзі “Квітней, Беларусь!” г.п.Хоцімск (2007г.). Свята-фестываля “Александрыя збірае сяброў” в. Александрыя Магілёўскай вобласці, ў абласным фестывале-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі 2014” Кіраўскі раён Магілёўскай вобласці.

У 2015 годзе ансамбль з’яўляўляўся ўдзельнікам абласнога фестываля-кірмаша працаўнікоў вёскі “Дажынкі 2015” які адбыўся ў горадзе Круглае Магілёўскай вобласці.

У 2016 годзе ансамбль прымаў  ўдзел ў абласным фестывале-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі 2016” які адбыўся ў горадзе Мсціслаў Магілёўскай вобласці.

У 2017 годзе прымаў калектыў ўдзел у міжнародным фестывале “Славянское единство”, які адбыўся ў г.Клінцы Бранскай вобласці РФ.

У 2018 годзе з’яўлялася удзельнікам V- рэгіянальнага свята-конкурсу “Спас – усяму час” г.Слаўгарад Магілёўскай вобласці (Дыплом III ступені, у намінацыі “Лепшы вакальны калектыў”), Народнае свята “Пакроўская ярмарка”

с.Снаўское,РФ, 2018г., (падзячны ліст “За ўмацаванне сяброўства і прыгранічнага супрацоўніцтва паміж славянскімі народамі), XIII Міжнародны фестываль-конкурс народнага песенна-танцавальнага мастацтва дзяцей, моладзі і студэнтаў “Танцуй и пой, Россия молодая", г.Суздаль – г.Уладзімір, 2019г. (званне Дыпламант, сертыфікат),

XXI Міжнародны фестываль самадзейнай мастацкай творчасці “Порубежье”, п.Шумячы, РФ, 2019г. (дыплом удзельніка), Міжнародны фестываль “Славянское единство – 2019”, г.Бранск, РФ, 2019г., (грамата дэпартамента культуры Бранскай вобласці “За ўмацаванне дружалюбных сувязяў славянскіх народаў, папулярызацыю народнай творчасці і традыцыйнай культуры”), Усерасійскі конкурс музычных праектаў народаў Расіі “Живая нить” (анлайн)( г.Пермь РФ 2020г.) дыплом удзельніка;

IV Міжнародны конкурс дзіцячай, юнацкай і дарослай творчасці “Яркий взлёт (анлайн), г.Самара РФ, 2021, (лаурэат II ступені), Міжнародны конкурс мастацтва і творчасці “Талант и призвание” (анлайн), г.Санкт-Пецярбуг 2021г., (дыплом I ступені, падзяка кіраўніку), Міжнародный фестываль-конкурс “Art World” (анлайн), Мілан, Італія 2021г. (дыплом I ступені, сертыфікат), Рэгіянальны конкурс выканаўцаў патрыятычнай і маладзёжнай песні, прысвечаны памяці Героя Савецкага Саюза Леаніда Лорчанка, г.Бялынічы, 2021г. (дыплом Гран-пры).

bottom of page