top of page

    Кавалёва Таццяна Иванаўна працуе ў Доме рамёстваў з 2010 года метадыстам-майстрам, майстарам па ткацтве і карункавязанні.
   Займаецца адраджэннем ткацтва паводле мясцовых традыцый нашага рэгіёна. Валодае тэхнікай ткацтва беларускіх паясоў на бёрдах. Займаецца ткацтвам ручнікоў на кроснах, у працы выкарыстоўвае розныя тэхнікі. Вядзе гуртковую працу, перадавая свой вопыт і майстэрства падрастаючаму пакаленню. Увесь час знаходзіцца ў творчым пошуку. Неаднаразова ўзнагароджвалася ганаровымі граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Хоцімскага райвыканкама за прафесіяналізм, захаванне і развіццё нацыянальных традыцый у дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
   З 2013 года Таццяна Іванаўна з'яўляецца членам Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці як майстар па ткацтве.
   У студзені 2021 года Таццяне Іванаўне прысвоена званне "Народны майстар Рэспублікі Беларусь". Штогод прымае ўдзел у міжнародных, рэспубліканскіх, абласных, раённых мерапрыемствах.

Resize of DSC_4011.jpg
bottom of page