top of page

 Навумава Таццяна Мікіцічна скончыла Магілёўскі Дзяржаўны палітэхнічны тэхнікум па спецыяльнасці "тэхнолаг швейнай вытворчасці". 
  Працуе ў Доме рамёстваў з 2012 года метадыстам, майстарам па тэкстыльнай ляльцы. Валодае ў дасканаласці майстэрствам, у дэкаратыўна-прыкладной дзейнасці прытрымліваецца традыцый, яе працы цікавыя і арыгінальныя, валодае творчым патэнцыялам. Зацікаўлена і мэтанакіравана працуе з дзецьмі і падлеткамі, перадаючы ім свой досвед і сакрэты майстэрства. Умее знайсці падыход да кожнага вучня, каб раскрыць і развіць яго здольнасці. Неаднаразова ўзнагароджвалася ганаровымі граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Хоцімскага райвыканкама за прафесіяналізм, захаванне і развіццё нацыянальных традыцый у дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
       Са студзеня 2017 года Таццяна Мікітычна з'яўляецца членам Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці як майстар па тэкстыльнай ляльцы. Штогод прымае ўдзел у міжнародных, рэспубліканскіх, абласных, раённых мерапрыемствах.

Resize of DSC_4021.jpg
bottom of page