top of page
хор ветеранаў_edited.png

Народны хор ветэранаў працы

Кіраўнік калектыву - Сухадолава Валянціна Васільеўна

   Народны хор ветэранаў вайны і працы быў утвораны ў 1993 годзе пры раённым доме культуры. У 1998 годзе калектыву было прысвоена званне "Народны".
  Хор праводзіць вялізную працу па прапагандзе патрыятычнага выхавання моладзі, беларускай народнай песні. У рэпертуары хору ёсць як рускія, беларускія народныя песні, так і песні беларускіх і савецкіх кампазітараў.    Народны хор ветэранаў вайны і працы - пастаянны ўдзельнік агляду - конкурсу рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў "Не старэюць душой ветэраны"; мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў горадзе; часты госць аграгарадкоў раёна і раённых аглядаў-конкурсаў. Калектыў мае шматлікія ўзнагароды: Дыпломы, Ганаровыя граматы, лісты падзякі.

bottom of page