top of page

Іваноўскі сельскі Дом культуры

Наш адрас: 213660, г.п.Хоцімск, вул.Дзяржынскага, д.59а, тэл. 8 (02247) 74524

Рэжым работы:

Аўторак:   9.00 – 13.00      18.00 – 21.00

Серада:     10.00 – 13.00    18.00 – 21.00

Чацвер:    10.00 – 13.00    18.00 – 21.00

Пятніца:  10.00 – 13.00     19.00 – 23.00

Субота:     10.00 - 13.00     19.00 - 23.00

Нядзеля:  10.00  – 13.00    18.00 – 22.00

Загадчык: Сухадолава Марына Віктараўна (кіраўнік народнага ансамбля "Вербіца")

Культарганізатар: Нікульчанка Віталій Віктаравіч

Кружкі і клубныя фарміраванні

     2 снежня 1989 года, на чале са старшынёй калгасу «Победа» Чмара Мікалаем Васільевічам адбылося ўрачыстае адкрыццё Іванаўскага сельскага Дома культуры, якое было прымеркавана да правядзення першага мерапрыемства ў СДК - дню калгасніка. На пасаду дырэктара была прызначана Осіпава Святлана Яўгенаўна, якая прысвяціла рабоце ў клубе ў наступным 14 гадоў сваёй дзейнасці.

Будынак быў спецыяльна пабудаваны. У былым гэта Васілёўская школа-васьмігодка,  якую пасля закрыцця было вырашана перавезці на тэрыторыю в. Іваноўка і ператварыць у аб'ект культуры.

 З першых дзён існавання ў Іваноўскім СДК пачала працаваць найноўшая кінакропка. З дня ў дзень наведвальнікі збіраліся на прагляд кінафільмаў. Пачала стварацца мастацкая самадзейнасць. І ўжо праз год у Доме культуры існаваў дзіцячы калектыў  у колькасці 18 чалавек. Дзеці прымалі ўдзел у канцэртах, тэатралізаваных пастаноўках. Ужо ў 1990 годзе ўдзельнікі фальклорнага гуртка, арганізаванага таксама пры СДК,  прынялі ўдзел у абласным фестывалі беларускай народнай музыкі і фальклору ў г. Магілёве. Адзінай праблемай была адсутнасць музыканта, п.г. таленты прыходзілася шукаць  з самародкаў. Добраахвотнікамі -гарманістамі былі Іван Васількоў і Мікалай Бондараў да таго часу, пакуль на пасаду мастацкага кіраўніка не быў прызначаны Крайнеў Міхаіл Сяргеевіч, які 5 гадоў займаўся музычным суправаджэннем самадзейнасці.  У 2003 годзе пасаду дырэктара СДК заняў Холадаў Алег Пятровіч, які адпрацаваў да 2011 года.  На змену яму ў 2011 годзе прыйшла Вольга Калтунова. З 2012 года на пасадзе дырэктара клуба працуе Марына Сухадолава.

Асноўнай дзейнасцю ў рабоце клуба з’яўлялася і з’яўляецца : стварэнне, захаванне, аднаўленне, выкарыстанне і распаўсюджванне культурных каштоўнасцей, захаванне нацыянальных традыцый, арганізацыя вольнага часу насельнітва, сазданне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу і павышэнню духоўнага развіцця чалавека. У клубе працуюць гурткі розных напрамкаў,  для дарослых і для дзяцей.  Іх дзейнасць забяспечвае правядзенне ў СДК тэатралізаваных  прадстаўленняў, народных свят і абрадаў, канцэртаў і тэматычных мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця, эстэтычнае і патрыатычнае выхаванне насельніцтва. Выяздная канцэртная дзейнасць удзельнікаў мастацкай самадзейнасці забяспечвае дасуг людзей у маланаселеных вёсках, якія ўваходзяць у зону абслугоўвання клуба, працаўнікоў МТФ,  жыхароў раёна.

У пачатку 2012 года ў Іваноўскім СДК пачалася  праца па афармленні этнаграфічнай пакоя. Ужо сама ідэя стварэння "сельскай хаты" зацікавіла не толькі работнікаў культуры, але і ўдзельнікаў фальклорнага ансамбля. Жанчыны даставалі з куфраў розныя прадметы побыту, усё што ў іх засталося ад мам. Хтосьці нёс свае ручныя вышыўкі, хтосьці самавар, кухонны посуд, прылады для прадзення, газавыя лямпы, абрусы. І так пачалася праца…

 У  сярэдзіне 2012 года аб фальклорным пакоі ведалі ўжо жыхары-іваноўцы, якія прыходзілі з прапановамі: "А можа вам патрэбны старадаўні стол?” або "а ў мяне ў дзядулі ёсць старадаўняя канапа". І вядома, ніхто не адмовіўся б ад такой знаходкі. Пакоя-музей , якую і вырашылі назваць проста «Беларуская хата» , папаўняўся  рознымі прадметамі інтэр'еру. Ужо былі і "Канапа" ручной працы, і стол з табурэткамі, ложак, буфет, увогуле ўсё тое, што трэба было для афармлення "беларускай хаты" і правядзення ў ёй фальклорных святаў.

 Першым міні-абрадам, які правялі ў "беларускай хаце" былі "Уваходзіны". Бо памяшканне пакоя не вялікае, і гледачоў туды не склічаш, то гэты міні-абрад прайшоў у цесным коле "Вербіцы". Выконваючы традыцыі, ўдзельнікі "увайшлі ў сваю хату".З гэтага часу там і пачалі праводзіць розныя вячоркі.

Для правядзення буйных абрадаў "Вяселле"," Каляды", прадметы інтэр'еру з міні-музея выносілі на сцэну, і тады ўжо яна зменьвалася ў " беларускую хату", якая дагэтуль не перастае папаўняцца.

    Прыходзячы на мерапрыемствы ў СДК, хто-небудзь абавязкова туды завітае. І як прыемна чуць фразы якія гучаць:"як у дзяцінстве, у бабулі ў вёсцы". Нават этнографы з Польшчы, якія разглядалі вышыўку на ручніках, не засталіся абыякавымі.

bottom of page