

Народны фальклорны аўтэнтычны ансамбль "Ліпаўчанка"
Аснову рэпертуару народнага ансамбля "Ліпаўчанка" складаюць народныя песні
Кіраўнік калектыву - Дуняшэнка Алена Уладзіміраўна
Народны фальклорны аўтэнтычны ансамбль "Ліпаўчанка"
Аснову рэпертуару народнага ансамбля "Ліпаўчанка" складаюць народныя песні
Кіраўнік калектыву - Дуняшэнка Алена Уладзіміраўна
Народны фальклорны аўтэнтычны ансамбль "Ліпаўчанка"
Аснову рэпертуару народнага ансамбля "Ліпаўчанка" складаюць народныя песні
Кіраўнік калектыву - Дуняшэнка Алена Уладзіміраўна
Народны ансамбль "Спадчына"
Аснову рэпертуару народнага ансамбля "Спадчына" складаюць народныя песні
Кіраўнік калектыву - Ігнаценка Святлана Аляксееўна
Народны фальклорны аўтэнтычны ансамбль "Медуніца"
Аснову рэпертуару народнага ансамбля "Ліпаўчанка" складаюць народныя песні
Кіраўнік калектыву - Пацехіна Наталля Мікалаеўна
Мы ў сацыяльных сетках:
Народны фальклорны аўтэнтычны ансамбль "Медуніца"
Аснову рэпертуару народнага ансамбля "Ліпаўчанка" складаюць народныя песні
Кіраўнік калектыву - Пацехіна Наталля Мікалаеўна
Мы ў сацыяльных сетках:
Народны фальклорны аўтэнтычны ансамбль "Медуніца"
Аснову рэпертуару народнага ансамбля "Ліпаўчанка" складаюць народныя песні
Кіраўнік калектыву - Пацехіна Наталля Мікалаеўна
Мы ў сацыяльных сетках:
Народны фальклорны аўтэнтычны ансамбль "Медуніца"
Аснову рэпертуару народнага ансамбля "Ліпаўчанка" складаюць народныя песні
Кіраўнік калектыву - Пацехіна Наталля Мікалаеўна
Мы ў сацыяльных сетках:
![]() | ![]() | ![]() |
---|---|---|
![]() | ![]() | ![]() |
![]() | ![]() | ![]() |
![]() | ![]() | ![]() |
![]() | ![]() |

Народны фальклорны ансамбль "Вербіца"
Аснову рэпертуару народнага ансамбля "Вербіца" Іваноўскага сельскага Дома культуры складаюць народныя песні.
Кіраўнік калектыву - Сухадолава Марына Віктараўна
Фальклорны гурт “Вербіца” быў створаны ў 1990 годзе ў Іваноўскім сельскім Доме культуры . Першым стваральнікам калектыву была Осіпава Святлана Яўгенаўна. Яна аб’яднала ў адзін творчы калектыў людзей сталага ўзросту, якія добра ведалі песенную спадчыну рэгіёну, абрады і традыцыі сваёй мясцовасці. Перажыўшы доўгі застой, у 2011 г., з прыходам у калектыў новага кіраўніка Сухадолавай Марыны Віктараўны, творчае жыццё гурта атрымала новае дыханне. Гурт стаў весці больш актыўнае канцэртнае жыццё, працаваць над пашырэннем рэпертуару . Творчая дзейнасць калектыву стала паступова аднаўляцца, пачалася актыўная праца: збор аўтэнтычных касцюмаў, збор песеннага фальклору, адраджэнне ўласцівых мясцоваму насельніцтву аўтэнтычных танцаў, гульняў, абрадаў. У 2013 годзе за дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную дзейнасць калектыву прысвоена найменне “Народны”.
На сённяшні дзень фальклорны гурт “Вербіца” – гэта згуртаваны творчы калектыў, які налічвае 6 чалавек ва ўзросце ад 38 да 82 гадоў. Менавіта Марына Віктараўна здолела ўзняць калектыў да ўзроўню аднаго з лепшых і адметных гуртоў Хоцімскага раёна. Гурт адразу ж стаў выдзяляцца на фоне другіх фальклорных гуртоў своёй адметнасцю: бабулі апранаюцца ў касцюмы, якія збіралі самі, падаставалі з куфраў. Гэта вышываныя рубахі, старынныя андаракі і фартукі. Коратка можна сказаць, што ў параўнаннi з другімі калектывамі раёну, удзельнікі народнага гурта захавалi глыбокiя старажытныя каранi і асноўная тэматыка іх -- бытавая. Адметным стала і выкананне аутэнтычных песень, чым сталі цікавіцца журналісты і арганізатары фальклорных мерапрыемстваў. Гэта і дало штуршок работнікам Іваноўскага СДК выбраць асноўны накірунак ў рабоце клуба --адраджэнне, захаванне і распаўсюджванне старынных абрадаў, прыцягненне моладзі да народнай традыцыйнай культуры.
Удзельнікі фальклорнага гурта з’яўляюцца носьбітамі самабытнай народнай спадчыны, якая засталася ім ад старэйшага пакалення жыхароў вёскі Іваноўка. Яны з задавальненнем наведваюць рэпетыцыі, кожная з якіх ператвараецца ў невялікі канцэрт, або, дакладней, пасядзелкі, якія праходзяць у фальклорна-этнаграфічным кутку сельскага Дома культуры. З задавальненнем вясковыя жанчыны раскрываюць свае здольнасці і талент праз песні, якія перадаюць цеплыню чалавечай душы і з’яўляюцца часткай культурнай спадчыны нашага народа.
Большую частку рэпертуару фальклорнага гурта “Вербіца” складаюць каляндарна-абрадавыя і пазаабрадавыя песні, прыпеўкі, беларускія народныя танцы і гульні, уласцівыя дадзенай мясцовасці. Іх носьбітамі з’яўляюцца ўдзельнікі гурта, якія перанялі свае веды ад бабуль і матуль. У рэпертуары гурта ёсць вясельныя, калядныя, вясновыя, рэкруцкія песні, самабытныя танцы (“Нарэчанька”, “Дасада”, “Зялёная рошча”), а таксама беларуская народная гульня з прыпеўкамі “Чапяла”. Манеру выканання гэтых песень і танцаў удзельнікі аматарскага калектыву імкнуцца захоўваць нязменнай.
Адным з накірункаў дзейнасці гурта з’яўляецца адраджэнне і папулярызацыя мясцовых народных свят і абрадаў. Вербіцай былі адноўлены абрады: “Вяселле”, “Каляды”, “Капусткі”, “Уваходзіны”, “Зажынкі”. Быў запісаны абрад “Міраносіца”. Сумесна з гісторыка-краязнаўчым музеем абрад “Вяселле” праводзіцца падчас рэгістрацыі шлюбаў у раёне, такіх чынам, даючы магчымасць маладому пакаленню паўдзельнічаць у вясельнай імпрэзе тых гадоў, калі яны яшчэ не нарадзіліся.
Фальклорны аўтэнтычны гурт выязджае з канцэртамі ва ўстановы культуры раёна, з канцэртнай праграмай у аддаленыя і маланаселеныя вёскі, дэманструе сваё мастацтва на раённых канцэртах, прысвечаных знамянальным датам і прафесійным святам. Фальклорны гурт “Вербіца” атрымаў прызнанне сярод мясцовага насельніцва, і кожнае выступленне калектыву выклікае шчырае захапленне гледачоў.
У творчай скарбонцы калектыву мноства творчых дасягненняў, перамог і падзяк. Гурт “Вербіца” пастаянна развівае сваё майстэрства, яго ўдзельнікі і кіраўнік робяць усё магчымае, каб захаваць і перадаць нашчадкам мясцовыя традыцыі і звычаі, самабытныя песні і прыпеўкі, народныя танцы і гульні. Яны вядуць актыўную творчую і прапагандысцкую работу з мэтай зацікавіць гэтай багатай фальклорнай спадчынай шырокія слаі насельніцтва.
У 2012 годзе народны ансамбль прыняў удзел у здымках відэафільма аб Хоцімскім раёне, дзе дэманстраваў сваё песеннае майстэрства.
У 2015 годзе калектыў “Вербіца” наведала дэлегацыя этнографаў з Польшчы, якія запісалі аўтэнтычныя песні для знаёмства моладзі ва Універсітэтах культуры Польшчы з традыцыйнай культурай Беларусаў. У рамках навукова-практычнай канферэнцыі “Я ў міры творчасці” гурт “Вербіца” быў прэзентаваны на рэспубліканскай сцэне. Вучаніца СШ №2 г.п. Хоцімска прыняла ў ёй удзел і стала пераможцам ў намінацыі “Музычнае мастацтва”. Песні Вербіцы гучалі са сцэны “ДУА Гімназія-каледж мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка” ў Мінску.
![]() | ![]() | ![]() |
---|---|---|
![]() | ![]() | ![]() |
![]() | ![]() | ![]() |
![]() | ![]() | ![]() |