Гісторыя кінасеткі Хоцімскага раёна

    Гісторыя Хоцімскай кінасеткі пачалася з 1936 года. Кінатэатр "Радзіма" на 180 месцаў знаходзіўся па вуліцы Ленінскай. Кіраўніком яго быў Віннікаў Пётр Васільевіч. У кінатэатры была ўстаноўлена кінаапаратура перасоўнага тыпу. Кінамеханікам працаваў Захаранка Іван Арцёмавіч, памочнікам - Сідарэнка Пётр Мітрафановіч.
     Пасля заканчэння Мінскай школы кінамеханікаў у 1947 годзе Дыбкін Мікалай Васільевіч пачаў працаваць кінамеханікам гужавай перасоўкі №2 па абслугоўванні сельскіх населеных пунктаў. Гужавай яна называлася з-за перавозкі кінаабсталявання на конях або валах з вёскі ў вёску.
   4 жніўня 1966 года ў адпаведнасці з загадам абласнога Упраўлення кінафікацыі ў Хоцімскім раёне ствараецца Хоцімскі галаўны кінатэатр і Дыбкін Н.В. прызначаецца майстрам кінапракатнага пункта з часовым выкананнем абавязкаў дырэктара галаўнога кінатэатра, а са снежня зацвярджаецца дырэктарам.
У 1977 годзе, па ініцыятыве першага сакратара райкама партыі Рашчынскай Кацярыны Ермалаеўны, быў пабудаваны тыпавы кінатэатр на 400 месцаў і ў гонар 60-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі быў названы "Кастрычнік". Першы сэанс адбыўся 4 кастрычніка 1977 года.

Дыбкін М.В. і Захаранка І.А.
Дыбкін М.В.
кінатэатр.png

Дырэктарамі кінатэатра

працавалі:

з 1979 па 1980 г. -  Юзепчук С.С.

з 1981 па 1984 г. - Зайцаў В.П.

з 1984 па 1992 г. – Галушка В.І.

   
    У 1979 годзе галаўны кінатэатр перайменаваны ў
раённую кінасетку.
    У 1989 годзе ў сувязі з пераўтварэннем кінасетка 
перайменаваная ў кінавідэапрадпрыемства аддзела
культуры Хоцімскага райвыканкама.
  У 1990 годзе дырэктар кінавідэапрадпрыемства Дыбкін М.В. пакінуў свой пост. На гэтую пасаду быў прызначаны Ефіменка Я.М.
   У 1995 годзе рашэннем Хоцімскага раённага выканаўчага камітэта было прынята рашэнне аб ліквідацыі раённага кінавідэапрадпрыемства з мэтай паляпшэння работы і эканоміі бюджэтных сродкаў, перадаўшы яго ў падпарадкаванне аддзела культуры раённага выканкама.
   У 2004 годзе дырэктарам структурнага падраздзялення «Кінасетка» была прызначаная Рэменькова Н.Р., якая працуе і да гэтага часу.
   У 2006 годзе ў адпаведнасці з рашэннем Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта быў створаны філіял КУП «Магілёўаблкінавідэапракат».
Рашэннем Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ад 08.02.2008 года «Аб удасканаленні кінавідэаабслугоўвання насельніцтва Магілёўскай вобласці» работнікі Хоцімскай кінасеткі былі пераведзены для далейшай працы ў аддзел культуры Хоцімскага раённага выканаўчага камітэта.
  На падставе рашэння Хоцімскага раённага выканаўчага камітэта ў 2010 годзе на базе структурных падраздзяленняў аддзела культуры Хоцімскага раённага выканаўчага камітэта «Раённая кінавідэасетка» і «Цэнтралізаваная клубная сістэма» было створана структурнае падраздзяленне аддзела культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Хоцімскага раёна».
       Зараз аддзел па кінавідэаабслугоўванню насельніцтва Дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Хоцімскага раёна» абслугоўванне насельніцтва Хоцімскага раёна праводзіць 4-я відэаўстаноўкамі, з іх: 1 - гарадская, 2 - сельскіх і 1 - аўтавідэаперасоўка.

Галушка.png
Зайцаў.png
Юзепчук.png