дабрадзея.jpg

Народны  ансамбль "Дабрадзея"

Аснову рэпертуару народнага  ансамбля "Дабрадзея" складаюць народныя песні 

Кіраўнік калектыву - Мамчанка Юлія Аляксандраўна

   Ансамбль народнай песні “Дабрадзея” створаны ў кастрычніку 1984 года.

У красавіку 1995 года ансамблю прысвоена ганаровае найменне “народны”. Рэпертуар калектыва разнастайны. Песні выконваюцца на беларускай, рускай мовах. Аснову рэпертуара ансамбля складаюць народныя песні (у сучаснай апрацоўцы), песні беларускіх і рускіх кампазітараў, а таксама творы мясцовых кампазітараў і паэтаў. Песні выконваюцца двух-трохгалосна, з элементамі харэаграфіі.

Калектыў “Дабрадзея” – рознаўзроставы, у яго склад уваходзіць 12 удзельнікаў ва ўзросце ад 33 да 60 гадоў. Уздельнікі народнага ансамбля - творчыя і самаадданыя людзі, карыстаюцца вялікай павагай сярод іншых удзельнікаў мастацкай самадзейнасці раённага Цэнтра культуры. Без гэтага калектыву не абыходзіцца ні адно канцэртнае выступленне, ні адно народнае свята. Народны ансамбль “Дабрадзея”-удзельнік шматлікіх тэатралізаваных прадстаўленняў: пакроў, гуканне вясны, купалле, спасаўкі і г.д.

Калектыў - актыўны ўдзельнік выяздных канцэртаў як у суседнія раёны, так і за межы рэспублікі: Клятнянскі, Суражскі, Почыпскі, Мглінскі раёны Бранскай вобласці РФ. Прымаў удзел у анлайн-фестывалях і конкурсах у Маскве, Санкт-Пецярбургу і інш., дзе атрымаў Дыпломы пераможца і падзячныя лісты.

Пры калектыве створаны малыя формы: дуэты, трыа, квартэт. Народны ансамбль народнай песні “Дабрадзея” працуе над пашырэннем рэпертуару. Гэта знаходзіць водгук у гледачоў, дзякуючы чаму калектыў мае сваіх прыхільнікаў і іх кола пастаянна расце.

Кіраўніком народнага ансамбля з’яўляецца Юлія Мамчанка. Кампетэнтная, творча актыўная, валодае высокім узроўнем прафесіяналізму, выдатны арганізатар. Яе адукацыя, творчы падыход да працы дазваляе выконваць яе ярка і цікава. Мэтанакіраваная, ініцыятыўная, дысцыплінаваная, тактоўная ў адносінах да адміністрацыі і членаў калектыву. Юлія Аляксандраўна прымае актыўны ўдзел у тэатралізаваных паказах, народных святах, масавых гуляннях, а таксама з’яўляецца ўдзельніцай тэатралізаваных пастановак (спектакляў), салісткай народнага вакальнага ансамбля “Горліца”, кіраўніком народнага фальклорнага ансамбля “Адраджэнне”.