

Народны фальклорны аўтэнтычны ансамбль "Ліпаўчанка"
Аснову рэпертуару народнага ансамбля "Ліпаўчанка" складаюць народныя песні
Кіраўнік калектыву - Дуняшэнка Алена Уладзіміраўна
Народны фальклорны аўтэнтычны ансамбль "Ліпаўчанка"
Аснову рэпертуару народнага ансамбля "Ліпаўчанка" складаюць народныя песні
Кіраўнік калектыву - Дуняшэнка Алена Уладзіміраўна
Народны фальклорны аўтэнтычны ансамбль "Ліпаўчанка"
Аснову рэпертуару народнага ансамбля "Ліпаўчанка" складаюць народныя песні
Кіраўнік калектыву - Дуняшэнка Алена Уладзіміраўна
Народны ансамбль "Спадчына"
Аснову рэпертуару народнага ансамбля "Спадчына" складаюць народныя песні
Кіраўнік калектыву - Ігнаценка Святлана Аляксееўна
Народны фальклорны аўтэнтычны ансамбль "Медуніца"
Аснову рэпертуару народнага ансамбля "Ліпаўчанка" складаюць народныя песні
Кіраўнік калектыву - Пацехіна Наталля Мікалаеўна
Мы ў сацыяльных сетках:
Народны фальклорны аўтэнтычны ансамбль "Медуніца"
Аснову рэпертуару народнага ансамбля "Ліпаўчанка" складаюць народныя песні
Кіраўнік калектыву - Пацехіна Наталля Мікалаеўна
Мы ў сацыяльных сетках:
Народны фальклорны аўтэнтычны ансамбль "Медуніца"
Аснову рэпертуару народнага ансамбля "Ліпаўчанка" складаюць народныя песні
Кіраўнік калектыву - Пацехіна Наталля Мікалаеўна
Мы ў сацыяльных сетках:
Народны фальклорны аўтэнтычны ансамбль "Медуніца"
Аснову рэпертуару народнага ансамбля "Ліпаўчанка" складаюць народныя песні
Кіраўнік калектыву - Пацехіна Наталля Мікалаеўна
Мы ў сацыяльных сетках:
![]() | ![]() | ![]() |
---|---|---|
![]() | ![]() | ![]() |
![]() | ![]() | ![]() |
![]() | ![]() | ![]() |
![]() | ![]() |

Народны тэатральны аматарскі калектыў "Прамень"
Тэатральны калектыў «Прамень» быў створаны пры раённым Доме культуры у 1996 годзе Таццянай Васільеўнай Паседзька. Спачатку ён налічваў 10 чалавек. У сваім рэпертуары калектыў разыгрываў невялічкія інтэрмедыі, аднаактавыя п'есы, працаваў над вершаванымі і празаічнымі творамі.
У 1997 годзе на Хоцімскай сцэне адбылася пастаноўка спектакля па твору Л.Філатава «Сказ про Федота-стрельца, удалого молодца», які з захапленнем быў сустрэты мясцовымі гледачамі. Паступова калектыў набываў творчыя навыкі, яўляючыся пастаянным удзельнікам усіх народных святаў, тэтралізаваных і канцэртных праграм. У 1999 годзе нарадзіўся новы спектакль па п'есе Я.Купалы «Прымакі», які быў адноўлены у 2002 годзе к 120-годдзю са дня нараджэння песняроў зямлі беларускай Я.Купалы і Я.Коласа.
З 2006 па 2007 год калектыў узначальваў тэатральны кіраўнік раённага Цэнтра культуры В.Ю.Падабед. У 2007 годзе калектыў прыняў удзел у абласным аглядзе-конкурсе аматарскіх тэатральных калектываў, дзе быў узнагароджаны дыпломам.
У канцы 2007 года кіраўніком калектыву зноў становіцца Таццяна Васільеўна Паседзька, займаючая пасаду галоўнага рэжысёра раённага Цэнтра культуры.
1 красавіка 2008 года выходзіць спектакль па п'есе мясцовага паэта, карэспандэнта газеты «Шлях Кастрычніка» Аляксандра Александрына «Принцесса и трубочист», з непаддзельным інтарэсам сустрэты мясцовымі гледачамі, якім вельмі імпануе тое, што і аўтар і выканаўцы – людзі, якія жывуць і працуюць побач з імі.З таго часу тэатральны калектыў значна абнавІў свой рэпертуар новымі творамі таленавітага мясцовага паэта і пісьменніка А. Александрына. Сам пісьменнік у сваёй новай п’есе “Смотрины”, народжанай на сцэне раённага Цэнтра культуры ў сакавіку 2009 года, сыграў галоўную роль.
У 2011 годзе тэатральны калектыў «Прамень» атрымаў першае месца у раённым аглядзе-конкусе тэатральных калектываў.
У сакавіку 2011 года адбылася прэм’ера новага спектакля ”Скверная история”, які ў чарговы час сабраў поўную залу гледачоў. У лістападзе гэтага ж года калектыў прыняў удзел у абласным аглядзе-конкурсе тэатральнага мастацтва “У далонях маёй Беларусі” са спектаклем “Сабралася бедна басота”,дзе быў узнагароджаны Дыпломам I ступені у намінацыі “Лепшы акцёрскі ансамбль” і Дыпломам II ступені у намінацыі “Лепшая роль другога плану”.
У 2012 годзе калектыў прыняў удзел у Рэспубліканскім свяце-фестывалі “Александрыя збірае сяброў” з тэатральнай пастаноўкай па п’есе А.Александрына “Купальская легенда”,а да Рэспубліканскага кірмашу “Дажынкі 2012” быў падрыхтаваны новы спектакль “Як дурань вялікае шчасце шукаў”,які быў прадстаўлены горацкаму гледачу на тэатральнай пляцоўцы свята.
У 2013 годзе тэатральны калектыў “Прамень” прыняў удзел у фестывалі аматарскіх тэатральных калектываў “Свет рампы”(г.Магілёў) з пастановай “Сабралася бедна басота”,дзе быў узнагароджаны Дыпломам удзельніка.
У маі 2014 года калектыў быў запрошаны прыняць удзел у фестывалі-свяце аматарскіх тэатраў(г.Краснаполле) са спектаклем “Падарожжа у тэатр”, адкуль прывёз Дыплом "за папулярызацыю тэатральнага мастацтва і ўзмацненне межрыгіянальных і тэатральных традыцый".
У 2015 годзе тэатральны калектыў “Прамень” прыняў удзел у абласным аглядзе-конкурсе аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі”,дзе быў узнагароджаны Дыпломам I ступені.
У красавіку 2016 года тэатр “Прамень” з новай пастановай па п’есе А.Александрына “Спрэчка,або казка Дамавіка” быў запрошаны ў УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнайц творчасці і культурна-асветніцкай дзейнасці" для падцверджання звання “народны”.З гэтым жа спектаклем тэатр прыняў удзел у V межрыгіянальным фестывалі-свяце “Тэатральныя вечарыны”,які праходзіць у горадзе Краснаполле, дзе быў узнагароджаны Дыпломам за папулярызацыю тэатральнага мастацтва і узмацненне межрэгіянальных і тэатральных традыцый.
У 2017 годзе тэатр ізноў запрасілі прыняць удзел у межрэгіянальным фестывалі-свяце “Тэатральныя вечарыны”,дзе атрымаў дыплом удзельніка.
У 2019 годзе адбыўся наступны агляд-конкурс тэатральных калектываў вобласці “У далонях маёй Беларусі”, дзе тэатр “Прамень” выступіў з “ другой серыяй” спектакля “Спрэчка,або казка Дамавіка” “Сюрпрыз.або новая казка Дамавика”і быў узнагароджаны Дыпломам I ступені.
У гэтым жа, 2019-м годзе,адбыўся IX конкурс беларускага гумару “Аўцюкі 2019”,адкуль народны тэатр “Прамень” прывёз аж чатыры узнагароды.У намінацыі “Гумарыстычная песня”-дыплом першай ступені,у конкурсе “Міс Аўцюкі 2019”-дыплом першай ступені,у намінацыі “Тэатр мініяцюр”-дыплом Ш ступені,у намінацыі “Анекдот”дыплом Ш ступені.
Зараз калектыў налічвае 20 удзельнікаў, сярод якіх ёсць і тыя, хто разам з кіраўніком стаяў у самых вытокаў стварэння, і тыя, хто ў апошнім спектаклі першы раз у жыцці выйшаў на сцэну. Але ўсіх удзельнікаў аб’ядноўвае любоў да сцэны, да сваёй справы. Гучаць спектаклі як на рускай, так і на беларускай мовах,у рэпертуары калектыву шмат інсцэніровак і маналогаў,мініяцюр і літаратурна-музычных кампазіцый.
Калектыў вядзе актыўную творчую дзейнасць, прымае ўдзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх мерапрыемствах.
У 2009 годзе самадзейны тэатральны каллектыў “Прамень” атрымаў званне “народны”.
![]() | ![]() | ![]() |
---|---|---|
![]() | ![]() | ![]() |
![]() | ![]() | ![]() |
![]() | ![]() | ![]() |
![]() | ![]() | ![]() |
![]() | ![]() | ![]() |
![]() | ![]() | ![]() |
![]() | ![]() | ![]() |