top of page
Search

У Хоцімску прайшоў абрад "засеўкі"



Абрад "Засеўкі" паклаў пачатак вясенняй пасяўной кампаніі ў Хоцімскім раёне.

На палях ААТ "Бабуліна падвор'е" прайшоў старадаўні абрад "Засеўкі". На свята прыехалі кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй Хоцімскага раённага выканаўчага камітэта Геворгам Мелканянам, кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый раёна, настаяцель Свята-Траецкага сабора бацька Павел, работнікі сельгаспрадпрыемстваў, старшыня сельскага Савета, спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, прадстаўнікі аддзела раённага Цэнтра культуры.

У тэатралізаваным дзействе прынялі ўдзел прадстаўнікі адміністрацыі раёна на чале са старшынёй райвыканкама Геваркам Мелканянам, а таксама старшыні гаспадарак. Першая сімвалічная ніва на Хоцімшчыне была засеяна, асвечаным настаяцелем Свята-Траецкага Сабора айцом Паўлам, збожжам. Засеўкі разам з Зажынкамі і Дажынкамі з'яўляліся ў нашых продкаў галоўнымі святамі, якія заўсёды суправаджаліся гуляннямі, абрадавымі песнямі. Тэатралізаваную рэканструкцыю прадэманстравалі гасцям работнікі раённага Цэнтра культуры. Кіраўніку раёна быў паднесены каравай ураджаю 2023 года, як сімвал багацця, працы і славы ўсіх работнікаў Хоцімшчыны. Удзел у дзеях прыняў народны ансамбль "Дабрадзея" РЦК.

Пасяўной-2024 дадзены старт. Абрад "Засеўкі" паклаў пачатак вясенняй пасяўной кампаніі ў Хоцімскім раёне.

Як і стагоддзі таму нашы продкі жылі надзеяй на багаты ўраджай, так і сёння мы чакаем рэкордных цэнтнераў з гектара. Але адной надзеі мала. Цяпер усё ў руках хлебаробаў. А работнікам культуры заўсёды радасна і прыемна выязджаць на палі Хоцімшчыны, каб падтрымаць іх добрай песняй, узяць удзел ва ўзнагароджанні перадавікоў, правесці абрады Зажынак і Дажынак. Гэта і ёсць наш невялікі ўклад у агульную справу ў барацьбе за будучы ўраджай.

А.А.Аляксандрын, метадыст РЦК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Хоцімскага раёна»



12 views0 comments
bottom of page