top of page

Пахоменка Вікторыя Валер’еўна скончыла Гомельскі дзяржауны прафесійна тэхнічны  каледж народных мастацкіх  промыслаў (выканаўца мастацкіх вырабаў з саломкі, інкрустатар), а таксама Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт.

    З 1 верасня  2019 года працуе ў Доме рамёстваў майстрам народных промыслаў (раместваў)  і з’яўляецца кіраўніком  дзіцячай студыі “Чароўная саломка”, якая мае званне "Узорны".

     Яе творчая дзейнасць  накіравана на адраджэнне, захаванне і развіццё традыцыйных рамёстваў.

 Праводзіць актыўную работу па даследванню і збору этнаграфіі сваёй мясцовасці. 

   Майстар зацікаўлена і мэтанакіравана працуе з дзецьмі і падлеткамі, перадаючы ім свой вопыт і сакрэты працы з саломкай. Навучэнцы гуртка, які вядзе Вікторыя Валер’еўна, з'яўляюцца удзельнікамі  конкурсаў і выстаў рознага ўзроўню.

   Прымае актыўны удзел у Міжнародных, Рэспубліканскіх, абласных, раённых выставах, конкурсах.

     Пахоменка Вікторыя Валер’еўна з'яўляецца кіраўніком узорнага дзіцячага калектыву "Чароўная саломка"

Resize of DSC_4026.jpg
bottom of page