top of page
пацеха.jpg

Народны вакальны ансамбль "Пацеха"

Кіраўнік калектыву: Шалганава Вольга Віктараўна.

Вакальны ансамбль “Пацеха” быў створаны пры Хоцімскім раённым Доме культуры ў 1999 годзе. Спачатку ансамбль налічваў 6 чалавек. Ініцыятарам яго стварэння была кіраўнік народнага хора “Дабрадзея”- Марыя Аркадзьеўна Кошкіна. Удзельнікі спявалі ў асноўным народныя песні.

Ніводнае канцэртнае выступленне, ні воднае народнае свята не абыходзілася без гэтага калектыву. Шчыра і пяшчотна гучалі песні ў выкананні ансамбля на тэатралізаваных прадстаўленнях народных святаў:  Купалле, Троіца, Пакроў, Гуканне вясны. Паступова калектыў набываў творчыя навыкі. Ансамбль многа выступаў, заваёўваючы папулярнасць не толькі ў гледачоў, але і ў іншых удзельнікаў мастацкай самадзейнасці.

Ішоў час. У 2005 годзе раённы Дом культуры быў рэарганізаваны ў раённы Цэнтр культуры.  Кіраўніком ансамбля “Пацеха” стала Вольга Віктараўна Шалганава. З яе прыходам ансамбль набыў сапраўдны росквіт як у творчым, так і ў выканаўчым плане. Змяніўся таксама і састаў удзельнікаў, аднавіўся яго рэпертуар. Зараз ён налічвае 9 чалавек.

Вельмі хутка калектыў набыў сваю непаўторнасць, узняўся на больш высокі выканаўчы ўзровень.

Ансамбль “Пацеха” з’яўляецца актыўным удзельнікам выяздных канцэртаў як у суседнія раёны, так і за межы рэспублікі: у Клятнянскі, Суражскі, Почыпскі, Мглінскі раёны Бранскай вобласці Расійскай Федарацыі.

Аснову рэпертуара ансамбля складаюць народныя песні, песні беларускіх і рускіх кампазітараў, а таксама творы мясцовых кампазітараў і паэтаў.

Удзельнікі калектыву займаюцца апрацоўкай вядомых твораў. Песні выконваюцца двух-, трох-, і чатырохгалосна , з элементамі харэаграфіі. Калектыў увесь час знаходзіцца ў творчым пошуку. Песні выконваюцца як поўным складам, так і малымі формамі. Практыкуе таксама і выступленне з літаратурна-музычнымі кампазіцыямі. Удзельнікі ансамбля адрозніваюцца жыццерадаснасцю, аптымізмам, паважлівым стаўленнем адзін да аднаго. Яны карыстаюцца павагай сярод іншых удзельнікаў мастацкай самадзейнасці  раённага Цэнтра культуры.                             

За высокае выканальніцкае майстэрства, творчае развіццё нацыянальных культурных традыцый і актыўную канцэртную дзейнасць ў 2006 годзе ансамблю “Пацеха” было прысвоена ганаровае найменне “народны ”.

Удзельнікі ансамбля – гэта творчыя і самаадданыя людзі. Кожны паасобку з іх з’яўляецца сапраўдным таленавітым спеваком, а аб’ядноўвае ўсіх любоў да песні і імкненне да сумеснай творчасці.

Ансамбль “Пацеха” вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Выступае на сцэнах свайго раёна, вобласці, рэспублікі, а таксама за яе межамі. Удзел у многіх фестывалях – адметная рыса ў творчым жыцці калектыва.

Дасягненні і ўзнагароды:

- Пераможца раённага спаборніцтва сярод устаноў культуры ў 2011 годзе, дыплом I ступен;

- Абласное свята “Народная прыпеўка” (г. Слаўгарад, Магілёўская вобласць, 2003 г.), дыплом І ступені;

- Абласное свята “Народная прыпеўка” (г. Слаўгарад, Магілёўская вобласць, 2004 г.), дыплом І ступені;

- Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі 2006” (г.Бабруйск, Магілёўская вобласць, 2006 г.;

- Міжнародны фестываль народнага мастацтва “Венок дружбы” (г.Бабруйск, Магілёўская вобласць ,2007 г.), дыплом удзельніка;

- Рэспубліканскае свята “Дзень беларусскага пісьменства” (г. Шклов, Магілёўская вобласць, 2007 г.);

- Рэспубліканскі фестываль гумару “Аўцюкі” (г. Калінкавічы, Гомельская  вобласць, 2008 г.);

- VIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных  культур «Мы вместе ковали Победу» (г. Магілёў, 2009 г.), дыплом удзельніка;

- удзельнік творчай справаздачы  Магілёўскай вобласці  (г. Мінск, 2009 г.);

- Абласное свята “Народная прыпеўка” (г. Слаўгарад, Магілёўская вобласць, 2011 г.), дыплом ІІ ступені;

- Абласны фестываль сямейнай творчасці “Сузор’е талентаў” (г. Глуск, Магілёўская вобласць, 2011 г.), дыплом ІІІ ступені;

- ХІ Міжнародны фестываль народнай творчасці “Содружество” (г. Ростов-на-Дону, Российская Федерация,  2011 г.), дыплом Лаўрэата, падзяка;

- Міжнародны форум “Традиционная культура, как стратегический ресурс устойчивого развития государства” (г. Мсціслаў, Магілёўская вобласць, 2012 г.);

- Рэспубліканскі фестываль “Александрыя збірае сяброў” (в. Александрыя Магілёўская вобласць 2012 г.);

- Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі” (г. Горкі, Магілёўская вобласць, 2012 г.);

- ІІ Міжнародны форум “Традиционная культура, как стратегический ресурс устойчивого развития общества” (г. Магілёў, 2013 г.);

- Рэспубліканскі фестываль “Александрыя збірае сяброў” (в. Александрыя, Магілёўская вобласць, 2013 г.);

- ХХ Міжнародны фестываль песні і музыкі Падняпроўя Расіі, Беларусі і Украіны “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне” (г. Дуброўна, Віцебская вобласць.  2013 г.), дыплом:

- Рэспубліканскае свята “Дзень беларусскага пісьменства” (г. Быхаў, Магілёўская вобласць, 2013 г.);

- ІХ Міжнародны фестываль славянскай культуры “Хотмыжская осень” (г. Белгород, Российская Федерация,  2013 г.), дыплом, падзяка;

- ХІV Міжнародны фестываль народнай творчасці “Содружество” (г. Ростов-на-Дону, Российская Федерация,   2014 г.), дыплом Лаўрэата, падзяка;

- ІІІ Міжнародны форум “Традиционная культура, как стратегический ресурс устойчивого развития общества” (г. Магілёў 2014 г.);

- Рэспубліканскі фестываль “Александрыя збірае сяброў” (в. Александрыя Магілёўская вобласць 2014 г.);

- Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі” (в.Мышкавічы Магілёўскай вобласці 2014 г.);

- Х Міжнародны фестываль славянскай культуры “Хотмыжская осень” (г. Белгород, Российская Федерация,  2015 г.), дыплом, падзяка;

- Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі” (г. Круглае, Магілёўская вобласць,  2015 г.);

- Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі” (г. Мсціслаў, Магілёўская вобласць, 2016 г.);

- IV регіянальны фестываль паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг» (г. Касцюковічы,  Магілёўская вобласць, 2017 г.);

- Рэгіянальны фестываль народный творчасці і рамёстваў “Глушанский хуторок” (п. Глуша, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць, 2018 г.), дыплом І ступені;

- V регіянальны фестываль паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг» (г. Касцюковічы, Магілёўская вобласць, 2019 г.);

- ХХІ Міжнародны фестываль самадзейнай мастацкай творчасці “Порубежье” (п. Шумячы, Российская Федерация, 2019г.), дыплом;

- Рэспубліканскі фестываль “Александрыя збірае сяброў” (в. Александрыя, Магілёўская вобласць 2019 г.);

- ХІІ Міжнародны фестываль славянскай культуры “Хотмыжская осень” (г. Белгород, Российская Федерация,  2019 г.), дыплом;

- Расійска-беларускі фестываль народнай творчасці «Две Руси – две сестры» (онлайн конкурс, 2020 г.), дыплом;

- VІ регіянальны фестываль паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг» (г. Касцюковічы,  Магілёўская вобласць, 2021 г.);

- Рэгіянальнае свята “Народная прыпеўка” (г. Слаўгарад, Магілёўская вобласць, 2021 г.), дыплом І ступені;

- Рэспубліканскі фестываль “Александрыя збірае сяброў” (в. Александрыя, Магілёўская вобласць 2021 г.)

Асноўнай ідэяй калектыву з'яўляецца прапаганда песенных традыцый, адраджэнне духоўнай культуры, як слухача, так і выканаўцы. Яркія вакальныя дадзеныя, асабістыя якасці выканаўцаў, працаздольнасць, самааддача, захопленасць, актыўнасць - усё гэта дапамагае ў дасягненні высокага ўзроўню выканальніцкага майстэрства, набыцці індывідуальнага сцэнічнага вобраза.

bottom of page