Народны фальклорны аўтэнтычны ансамбль "Ліпаўчанка"
Аснову рэпертуару народнага ансамбля "Ліпаўчанка" складаюць народныя песні
Кіраўнік калектыву - Дуняшэнка Алена Уладзіміраўна

Народны ансамбль "Спадчына"
Аснову рэпертуару народнага ансамбля "Спадчына" складаюць народныя песні
Кіраўнік калектыву - Ігнаценка Святлана Аляксееўна
Народны фальклорны аўтэнтычны ансамбль "Медуніца"
Аснову рэпертуару народнага ансамбля "Ліпаўчанка" складаюць народныя песні
Кіраўнік калектыву - Пацехіна Наталля Мікалаеўна
Мы ў сацыяльных сетках:

Іваноўскі сельскі Дом культуры
Наш адрас: 213660, г.п.Хоцімск, вул.Дзяржынскага, д.59а, тэл. 8 (02247) 74524
Рэжым работы:
Аўторак: 9.00 – 13.00 18.00 – 21.00
Серада: 10.00 – 13.00 18.00 – 21.00
Чацвер: 10.00 – 13.00 18.00 – 21.00
Пятніца: 10.00 – 13.00 19.00 – 23.00
Субота: 10.00 - 13.00 19.00 - 23.00
Нядзеля: 10.00 – 13.00 18.00 – 22.00
Загадчык: Сухадолава Марына Віктараўна (кіраўнік народнага ансамбля "Вербіца")
Культарганізатар: Нікульчанка Віталій Віктаравіч
Кружкі і клубныя фарміраванні
2 снежня 1989 года, на чале са старшынёй калгасу «Победа» Чмара Мікалаем Васільевічам адбылося ўрачыстае адкрыццё Іванаўскага сельскага Дома культуры, якое было прымеркавана да правядзення першага мерапрыемства ў СДК - дню калгасніка. На пасаду дырэктара была прызначана Осіпава Святлана Яўгенаўна, якая прысвяціла рабоце ў клубе ў наступным 14 гадоў сваёй дзейнасці.
Будынак быў спецыяльна пабудаваны. У былым гэта Васілёўская школа-васьмігодка, якую пасля закрыцця было вырашана перавезці на тэрыторыю в. Іваноўка і ператварыць у аб'ект культуры.
З першых дзён існавання ў Іваноўскім СДК пачала працаваць найноўшая кінакропка. З дня ў дзень наведвальнікі збіраліся на прагляд кінафільмаў. Пачала стварацца мастацкая самадзейнасць. І ўжо праз год у Доме культуры існаваў дзіцячы калектыў у колькасці 18 чалавек. Дзеці прымалі ўдзел у канцэртах, тэатралізаваных пастаноўках. Ужо ў 1990 годзе ўдзельнікі фальклорнага гуртка, арганізаванага таксама пры СДК, прынялі ўдзел у абласным фестывалі беларускай народнай музыкі і фальклору ў г. Магілёве. Адзінай праблемай была адсутнасць музыканта, п.г. таленты прыходзілася шукаць з самародкаў. Добраахвотнікамі -гарманістамі былі Іван Васількоў і Мікалай Бондараў да таго часу, пакуль на пасаду мастацкага кіраўніка не быў прызначаны Крайнеў Міхаіл Сяргеевіч, які 5 гадоў займаўся музычным суправаджэннем самадзейнасці. У 2003 годзе пасаду дырэктара СДК заняў Холадаў Алег Пятровіч, які адпрацаваў да 2011 года. На змену яму ў 2011 годзе прыйшла Вольга Калтунова. З 2012 года на пасадзе дырэктара клуба працуе Марына Сухадолава.
Асноўнай дзейнасцю ў рабоце клуба з’яўлялася і з’яўляецца : стварэнне, захаванне, аднаўленне, выкарыстанне і распаўсюджванне культурных каштоўнасцей, захаванне нацыянальных традыцый, арганізацыя вольнага часу насельнітва, сазданне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу і павышэнню духоўнага развіцця чалавека. У клубе працуюць гурткі розных напрамкаў, для дарослых і для дзяцей. Іх дзейнасць забяспечвае правядзенне ў СДК тэатралізаваных прадстаўленняў, народных свят і абрадаў, канцэртаў і тэматычных мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця, эстэтычнае і патрыатычнае выхаванне насельніцтва. Выяздная канцэртная дзейнасць удзельнікаў мастацкай самадзейнасці забяспечвае дасуг людзей у маланаселеных вёсках, якія ўваходзяць у зону абслугоўвання клуба, працаўнікоў МТФ, жыхароў раёна.
У пачатку 2012 года ў Іваноўскім СДК пачалася праца па афармленні этнаграфічнай пакоя. Ужо сама ідэя стварэння "сельскай хаты" зацікавіла не толькі работнікаў культуры, але і ўдзельнікаў фальклорнага ансамбля. Жанчыны даставалі з куфраў розныя прадметы побыту, усё што ў іх засталося ад мам. Хтосьці нёс свае ручныя вышыўкі, хтосьці самавар, кухонны посуд, прылады для прадзення, газавыя лямпы, абрусы. І так пачалася праца…
У сярэдзіне 2012 года аб фальклорным пакоі ведалі ўжо жыхары-іваноўцы, якія прыходзілі з прапановамі: "А можа вам патрэбны старадаўні стол?” або "а ў мяне ў дзядулі ёсць старадаўняя канапа". І вядома, ніхто не адмовіўся б ад такой знаходкі. Пакоя-музей , якую і вырашылі назваць проста «Беларуская хата» , папаўняўся рознымі прадметамі інтэр'еру. Ужо былі і "Канапа" ручной працы, і стол з табурэткамі, ложак, буфет, увогуле ўсё тое, што трэба было для афармлення "беларускай хаты" і правядзення ў ёй фальклорных святаў.
Першым міні-абрадам, які правялі ў "беларускай хаце" былі "Уваходзіны". Бо памяшканне пакоя не вялікае, і гледачоў туды не склічаш, то гэты міні-абрад прайшоў у цесным коле "Вербіцы". Выконваючы традыцыі, ўдзельнікі "увайшлі ў сваю хату".З гэтага часу там і пачалі праводзіць розныя вячоркі.
Для правядзення буйных абрадаў "Вяселле"," Каляды", прадметы інтэр'еру з міні-музея выносілі на сцэну, і тады ўжо яна зменьвалася ў " беларускую хату", якая дагэтуль не перастае папаўняцца.
Прыходзячы на мерапрыемствы ў СДК, хто-небудзь абавязкова туды завітае. І як прыемна чуць фразы якія гучаць:"як у дзяцінстве, у бабулі ў вёсцы". Нават этнографы з Польшчы, якія разглядалі вышыўку на ручніках, не засталіся абыякавымі.