top of page
Search

Нам апладзіравалі стоячы!


У красавіку 2022 года ў Магілёўскай вобласці стартаваў ініцыяваны Магілёўскім абласным метадычным цэнтам народнай творчасці і культурна-асветнай працы фестываль народнай творчасці “Беларусь родная, музычная, народная”. Асноўныя задачы фэстывалю – захаванне гістарычнай памяці, умацаванне адзінства беларускага народа, патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, фарміраванне ў маладзі пачуцця патрыятызму і любоўю да Радзімы, захаванне нацыянальнай культуры, самабытнасці беларускіх традыцый і звычаў.

Вядома сабраць усе творчыя калектывы, салістаў, майстроў народных промыслаў і рамёстваў, прадстаўнікоў бібліятэк, краязнаўчых музеяў і іншых арганізацый і ўстаноў з усёй Магілёўшчыны ў адзін дзень проста немагчыма. Таму кожны раён Магілёўскай вобласці прадстаўляў сваю прэзентацыю ў пэўны тэрмін. Чарга Хоцімскага раёна выпала на 25 студзеня Таццянін дзень.

Амаль сто чалавек з нашага раёна (палова з іх дзеці і моладзь) прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Перад пачаткам канцэртнай праграмы ў фае абласнога метадычнага Цэнтра гасцей сустракала выстава-прэзентацыя Раённага дома рамёстваў, Цэнтральнай раённай бібліятэкі, гісторыка-краязнаўчага музея, раёнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Ветразь надзей”, Хоцімскай дзіцячай школы мастацтваў, Хоцімскага хлебазавода. Магілеўчане маглі пазнаёміцца з традыцыйнымі для Хоцімшчыны рамёствамі, як ганчарства і кераміка, ткацтва, саломапляценне, тэкстыльная лялька, убачыць выпаўненыя ў ручную касцюмы, даведацца больш падрабязна гісторыю Хоцімскага раёна і яго сучаснасць назапашаную ў кнігах, дакументах і фатаграфіях. І вядома пачастуецца здобнымі булачкамі, піражкамі і печывам і іншымі смачнасцямі ад хоцімскіх пекараў і кандытараў.

Але галоўнае дзейства прэзінтацыі Хоцімскага раёна ў рамках фестывалю “ Беларусь родная, музычная, народная” разгарнулася на сцэне. Трэба адзначыць, што хацімчанам выпаў гонар першымі выступіць на абноўленай сцэне абласнога метадычнага Цэнтра пасля рэканструкцыі і першымі выпрабаваць новую відэа- і святло- і гукаапаратуру. Свае лепшыя нумары на суд магілёўскай публікі прадставілі народныя вакальныя і фальлорныя ансамблі раённага Цэнтра культуры “Хлопцы Пасялковая”, “Адраджэнне”, “Пацеха”, “Горліца”, а таксама салісты; народны ансамбль “Спадчына” Забялышынскага СДК, вакальнае трыо “Мікс” і хараграфічны калектыў “Серпантын” Дзіцячай школы мастацтваў, а таксама юныя спатсмены з секцыі класічнай барацьбы.

Паўтара гадзінны канцэрт прайшоў на адным дыханні. Нашым артыстам удалося ў гэты кароткі тэрмін пазначыць гісторыю і жыццё Хоцімшчыны ад старадаўніх легенд да сучаснасці, расказаць пра славутых землякоў і, галоўнае, выказаць любоў і адданасць сваёй малой радзіме.

Галоўную ацэнку мерапрыемству заўсёды дае глядач. Знаходзячыся ў зале я выпадкова пачуў, як жанчына, якая сядзіць перада мной, ні каму канкрэтна не звяртаючыся ўсклікнула: “Ім трэба ў Мінску выступаць! Вось каго трэба замест усялякіх “фактараў” па тэлевізары паказваць!” І трэба прызнаць, што хацімчанам удалося заваяваць магілёўскую публіку. Увозгласы “Брава!” гучалі да фіналу пасля кожнага нумара. А ў фінале публіка ўстала і стоячы дзякавала артыстам за майстэрства. І гэтыя авацыі можна аднесці і на конт тых, хто працаваў на выставах і прэзентацыях у фае перад пачаткам канцэрта, і тых, хто з апаратнага сектара забяспечваў тэхнічную падтрымку. Высокую ацэнку мерапрыемству далі і арганізатары абласнога фестывалю народнай творчасці “Беларусь родная, музычная, народная”. Хоцімскі раён чарговы раз пацвердзіў свой статус аднаго з найлепшых у культурнай і творчай сферах рэгіёну Магілёўшчыны.




22 views0 comments
bottom of page