top of page
Search

Работнікі культуры хоцімшчыны першыя ў вобласці!



Падведзены вынікі спаборніцтва сярод структурных падраздзяленняў гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, на лепшую арганізацыю работы па захаванні і развіцці культуры Магілёўскай вобласці за 2023 год.

У ІІІ групе сярод структурных падраздзяленняў раённых выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, у раёнах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек:

1 месца - сектар культуры Хоцімскага райвыканкама (загадчык сектара Сяргей Ерашэнка).



За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, дасягненне высокіх паказчыкаў у прафесійнай дзейнасці па выніках работы за мінулы год Ганаровай граматай упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама за добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё галіны культуры, навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення ўзнагароджаны дырэктар ДУК "Цэнтралізаваная клубная сістэма Хоцімскага раёна" Валерый Жадан.

19 views0 comments
bottom of page