top of page
Search

С песняй па жыцці і так 30 гадоў



Удзельнікі гэтага творчага калектыву людзі старэйшага пакалення. Але нягледзячы на свой узрост, энергіі, энтузіязму, напору, іроніі і гумару, удзельнікам хору не займаць! Сапраўды, не старэюць душой ветэраны! Больш за 100 песень рознай тэматыкі на сёння ў рэпертуары калектыву. Сяброўства, каханне, любоў да сям'і, сваёй зямлі, Радзімы, патрыятызм - вось асноўныя тэмы іх песень, такіх даступных, зразумелых і кранальных, якія знаходзяць жывы водгук у сэрцах слухачоў. Відавочны для прыхільнікаў народнага ансамбля ветэранаў працы Хоцімскага раённага Цэнтра культуры творчы рост калектыва, натуральна, забяспечваецца сумеснай вялізнай, сістэматычнай працай як кіраўніка Валянціны Сухадолавай, так і саміх удзельнікаў. Вось як сама Валянціна Васільеўна, якая кіруе ансамблем больш за 15 гадоў, адклікаецца пра яго: «Гэта сапраўдныя аматары, адданыя творчасці, сапраўдныя працаўнікі сцэны! Сваім кожным выступленнем, яны ад усяго сэрца дораць радасць людзям. Увесь свой вольны час яны аддаюць удзелу ў мастацкай самадзейнасці, сцэне.»


Больш фота ТУТ

3 views0 comments
bottom of page