top of page
Search

У Хоцімску запалілі галоўную ёлку



У Хоцімску прайшло шэсце Дзядоў Марозаў, таксама ля галоўнай ёлкі раёна сабраліся дзясяткі казачных персанажаў. Яно і зразумела, бо яны, як і іншыя жыхары горада, не маглі прапусціць доўгачаканую падзею снежня - запальванне зялёнай прыгажуні і ўсёй гарадской ілюмінацыі.

Святочны настрой жыхарам горада разам са снегавікамі дарылі і іншыя казачныя персанажы: Лешы, Баба-Яга і Кікімара. Кожны з іх радасна прывітаў дарослых і дзяцей. Старт навагоднім святам даў старшыня раённага выканаўчага камітэта Геворг Мелканян, а Дзед Мароз папрасіў усіх па старой добрай традыцыі сказаць самыя галоўныя словы, каб здарыўся цуд. Дарослыя і дзеці з вялікім жаданнем хорам пракрычалі "Раз-два-тры, ялінка, гары!".

На цырымоніі запальвання галоўнай ёлкі сабралася шмат хацімчан. Многія прыйшлі сем'ямі. Сярод гледачоў маляўнічага мерапрыемства - сям'я Даніленкі.

- Для ўсіх нас, жыхароў Хоцімска, гэта добрая традыцыя і пачатак чарады вясёлых падзей. Ёлка - галоўны сімвал навагодніх свят. Для нашай сям'і дзень, калі запальваюць зялёную прыгажуню, важны, бо склалася добрая традыцыя - прыбіраць дома сваю ёлку разам з дзецьмі.

Сёлета надвор'е парадавала сваім сапраўды зімовым настроем, свята было вясёлым, праграма - насычанай, а ўсе прысутныя - зараджанымі пазітывам! Песні, танцы, карагоды, маленькія сувенірчыкі, гарачая гарбата і смачныя хлебабулачныя вырабы чакалі ўсіх, хто сабраўся ў гэты вечар. Ніхто не сышоў са свята з дрэнным настроем. Зносіны і пазітыўная атмасфера зарадзілі ўсіх станоўчымі эмоцыямі надоўга.



12 views0 comments
bottom of page