top of page
Search

У Хоцімску паказваюць кіно пад адкрытым небам


З пачатку жніўня ў цэнтральным парку для ўсіх аматараў добра правесці час у прыемнай абстаноўцы і добрай кампаніі паказваюць кіно пад адкрытым небам. Першы паказ адбыўся 3 жніўня. Ідэя кінапаказу прыйшла работнікам раённага Цэнтра культуры Максіму Мамчанку і Кацярыне Ісаевай. - Ідэя праекта прыйшла даўно, але толькі зараз з'явілася магчымасць яе рэалізаваць. Гэтай падзеі чакалі многія хацімчане. Увечары шмат моладзі гуляе ў парку, хацелася прыдумаць для іх нешта цікавае. Натхніўшыся фільмамі, якія паказвалі на свежым паветры пад небам і з мноствам ліхтарыкаў, мы вырашылі паўтарыць такое і ў нашым мястэчку, - распавядае Максім. - Прыемна былі здзіўленыя, калі на першы паказ прыйшла вялікая колькасць людзей. Што дакладна, тое дакладна. Вечар аўторка і чацвярга чакае шмат падлеткаў, моладзі і нават дарослых. Пачатак кожнага кінасеанса ў 20:30, але гледачы загадзя прыходзяць, каб заняць зручныя месцы і ракурс, а тыя хто забраніраваў «VIP»-месцы, усесціся на зручных пуфіках. Пры жаданні можна назапасіцца ежай. Ужо можна браніраваць месцы на новы паказ фільмаў, што пакажуць на наступным тыдні. Усе жадаючыя 15 жніўня змогуць убачыць «Рубі Гільман: Прыгоды Кракена-падлетка», 17 жніўня - «Русалачка». Наперадзе яшчэ палова жніўня, так што можна яшчэ не раз паглядзець кіно пад адкрытым небам. Юлія ФРАЛОВА

3 views0 comments
bottom of page