top of page
Search

У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі "Ветразь надзей" адбылося ўручэнне пашпартоў маладым грамадзянам



15 сакавіка ў Хоцімскім раённым Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі "Ветразь надзей" прайшло ўрачыстае мерапрыемства па ўручэнні пашпартоў маладым грамадзянам Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Міхаіл Куксянкоў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Яўген Нікалаенка, пракурор Хоцімскага раёна Алег Лімараў, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Валянціна Войценка, начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы і па адукацыі Аляксандр Цішчанка і Алег Ткачоў, старшыня раённага Савета ветэранаў Мікалай Тамашоў, а таксама першы сакратар райкама ГА "БРСМ" Вольга Рэусава. Пасля віншавальнага слова старшыня райвыканкама Міхаіл Куксянкоў разам з пракурорам раёна ўручылі маладым людзям пашпарты Рэспублікі Беларусь. Адметнай рысай сённяшняга мерапрыемства было ўручэнне некалькім маладым грамадзянам пашпартоў новага тыпу (біяметрычных). Таксама ўпершыню на такім мерапрыемстве прайшла цырымонія развітання з піянерскім гальштукам. Старшыня раённага Савета ГА "БРПА" Крысціна Ермакова прыняла гальштукі ад піянераў, якія ўступалі ў рады ГА "БРСМ", а першы сакратар РК ГА "БРСМ" уручыла значкі і пасведчанні новым членам маладзёжнай арганізацыі. Для ўдзельнікаў мерапрыемства прагучалі патрыятычныя песні ад салістаў раённага Цэнтра культуры. У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі сфатаграфаваліся на памяць.


Фота Аляксандра Ляйчынскага ("Шлях Кастрычніка")

32 views0 comments
bottom of page