top of page
Search

Фестывалі, конкурсы, перамогі

Гэта ўжо непарушная традыцыя - калі работнікі культуры Хоцімскага раёна (і не важна творчыя калектывы, або індывідуальныя выканаўцы) бяруць удзел у якім-небудзь конкурсе або фестывалі, то без перамогі, або прызавога месца яны не вяртаюцца. Прафесійны статут нашых артыстаў прызнаны на самым высокім узроўні і кожнае новае дасягненне толькі яго пацвярджае. 21 красавіка ў Магілёве ў Магілёўскім абласным метадычным Цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы адбыўся абласны конкурс вядучых канцэртных, забаўляльных (шоу), народных праграм. Удзел у мерапрыемстве прынялі 22 канкурсанты з устаноў культуры Магілёўскай вобласці. Удзельнікі прадставілі: візітную картку - "Вядучы - гэта Я", дзе ў творчай форме распавялі пра сябе і сваю дзейнасць у ролі вядучага; хатняе заданне «Запрашаю вас на…», тут удзельнікі па самастойна абраным альбо падрыхтаваным сцэнары прадставілі загадзя падрыхтаваны ўрывак (праекта) канцэрта, свята, забаўляльнай ці пазнавальнай праграмы; таксама прайшлі "Майстар імправізацыі" і "Майстар слова", дзе ўдзельнікі праявілі сваё ўменне арыентавацца ў розных сітуацыях. Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ, па якіх ацэньвалі ўдзельнікаў, уключалі пастаўленую прамову, уменне імправізаваць, свабодна трымацца на сцэне, ідэю выступлення, музычнае афармленне, знешні выгляд, энергетыку, пазітыў і харызму. Хоцімскі раён на конкурсе прадстаўляў метадыст РЦК Аляксандр Александрын і творчая група народнага тэатра “Прамень” (Наталля Раменькова і Віталь Нікульчанка). Сумеснымі намаганнямі хоцімчане здолелі ўвайсці ў лік лепшых вядучых Магілёўшчыны. Аляксандр Александрын узнагароджаны Дыпломам III ступені. 29 красавіка ў горадзе Бялынічы на сцэне мясцовага Цэнтра культуры прайшоў Міжрэгіянальны фестываль рэтра-песні "Залатая мелодыя". І як зразумела з назвы на фестывалі выканаўцы і вакальныя калектывы прадстаўлялі папулярныя песні 60-ых, 70-ых, 80-ых, 90-ых гадоў ХХ стагоддзя. Народны ансамбль "Быліна" Трасцінскага Сельскага дома культуры (Ігар Абушкевіч, Наталля Дарафеева, Таццяна Ляванькова) выканалі на фестывалі песню "Дзяўчаты" з аднайменнага кінафільма і здолелі пакарыць сэрцы гледачоў і журы. Па выніках конкурснай праграмы фестывалю ансамбль "Быліна" заняў другое месца і ўзнагароджаны адпаведнай ступені Дыпломам. А.А. АЛЕКСАНДРЫН, метадыст РЦК ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Хоцімскага райвыканкама»

2 views0 comments
bottom of page