top of page
Search

Хацімчане павіншавалі народны фальклорны ансамбль «Луценка» з юбілеем



5 снежня ва ўрачыстай абстаноўцы ў культурна-дасугавым цэнтры вёскі Лутна Расійскай Фэдэрацыі свой 55-гадовы юбілей адзначыў народны фальклорны ансамбль "Луценка". Сярод ганаровых гасцей на мерапрыемстве прысутнічаў народны фальклорны ансамбль "Адраджэнне" раённага Цэнтра культуры гарадскога пасёлка Хоцімска. На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі віншаванні і музычныя нумары ад запрошаных калектываў, такіх як фальклорны калектыў «Горенка», калектыў народнага сямейнага фальклорнага ансамбля «Горошины».

Кіраўнік народнага фальклорнага ансамбля "Адраджэнне" Юлія Мамчанка павіншавала ансамбль з юбілеем і ўручыла падарунак кіраўніку калектыву і яго ўдзельнікам, а таксама пажадала ансамблю ўдзячных гледачоў і новых творчых поспехаў, а ўсім гасцям свята дабрабыту, радасці. І вядома ж для ўсіх прысутных народны фальклорны ансамбль "Адраджэнне" выканаў песні. Гледачы і госці вечара з задавальненнем падпявалі і апладзіравалі.


Загадчык аддзела народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці РЦК ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Хоцімскага раёна», Н.І.Рэмянькова



5 views0 comments
bottom of page